Негневичская средняя школа

Новогрудского района Гродненской области

Калькулятор расчета пеноблоков смотрите на этом ресурсе
Все о каркасном доме можно найти здесь http://stroidom-shop.ru
Как снять комнату в коммунальной квартире смотрите тут comintour.net
Калькулятор расчета пеноблоков смотрите на этом ресурсе
Все о каркасном доме можно найти здесь http://stroidom-shop.ru
Как снять комнату в коммунальной квартире смотрите тут comintour.net

C верой в душе

5 ноября в Свято-Елисеевском Лавришевском мужском монастыре прошло  торжество, посвященное престольному празднику монастыря — дню памяти преподобного Елисея Лавришевского. В текущем году праздник имеет особенное значение для обители в связи с великим освящением храма в честь преподобного Елисея, которое возглавил Митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси. Учащиеся нашей школы, которые посещают факультатив «Основы православной нравственности», также учителя и работники школы побывали в этом святом месте и приняли участие в празднике.

Поездка в цирк

Ребята нашей школы побывали на циркковом представлении в г.Новогрудке и остались очень довольны этой поездкой

Крок да духоўнасці

На тэрыторыі Навагрудскага раёна ёсць непаўторныя святыя мясціны, дзе адчуваеш сябе спакойна, дзе можна адкрыць сэрца і душу, куды вядуць усе дарогі, — гэта саборы і цэрквы. Вельмі цёплыя, узнёслыя і кранальныя ўражанні засталіся ў вучняў ад наведвання 7 чэрвеня Лаўрышаўскага Свята-Елісееўскага мужчынскага манастыра.

Святар Яўген правёў экскурсію па тэрыторыі манастыра, расказаў пра яго развіццё і станаўленне на працягу больш чым 800 гадоў. У выніку шматлікіх войнаў захавалася толькі невялікая частка будынкаў манастыра. Цяпер на тэрыторыі ідуць будаўнічыя і аднаўленчыя работы. Мы пабывалі побач з помнікам святому Елісею Лаўрышаўскаму, каля храма іконы Уладзімірскай Багародзіцы для летніх служб, хрысцільнага храма.

Нішто так не лечыць душу, духоўныя хваробы, як паломніцтва да праваслаўных святынь. Непаўторная прыгажосць храмаў і манастыроў! Наведаўшы святыя мясціны Лаўрышаўскага Свята-Елісееўскага мужчынскага манастыра, дзеці быццам дакрануліся да вечнасці і адчулі, што няма на свеце больш прыемных мясцін для душы чалавека, чым мясціны рая на зямлі.

На працягу экскурсійна-турыстычнага маршрута па святых мясцінах вучні не толькі пазнаёміліся з гісторыяй і архітэктурай манастыра, але і духоўна ўзбагаціліся, сабралі даследчы матэрыял для будучага праекта “Святыні Навагрудчыны”. Акрамя таго, у Год малой радзімы вучні аздараўленчага лагера займаюцца зборам даследчага матэрыялу ў мясцовых старажылаў аб гісторыі праваслаўнай царквы.

Спадзяёмся, што для нашых вучняў праваслаўныя каштоўнасці стануць нормай жыцця, а адносіны з людзьмі яны будуць будаваць на аснове хрысціянскіх запаветаў, маральных законаў і норм.

Па землях Храптовіча

Навагрудчына  – край блакітных азёраў, які вабіць хараством сваёй прыроды, край таленавітых людзей, багатай гісторыі і культурных традыцый. Захаванне, адраджэнне і развіцце нацыянальнай спадчыны, культуры і мастацтва  Бацькаўшчыны – вось галоўныя задачы для нас, педагогаў і вучняў Нягневіцкай сярэдняй школы.

У першыя дні летніх канікулаў  вучні 8 класа, працуючы над пректам  “Шчарсоўскія краявіды”, вырашылі адправіцца ў велапаход ,  наведаць суседнія мясціны- вёску Шчорсы, дзе некалі жыў граф Іаахім Храптовіч.

Кожны хацеў пазнаеміцца  з гісторыяй рода  Храптовіча, яго радавога памесця ў Шчорсах, паглыбіць веды пра гісторыю малой радзімы.

На працягу турыстычнага маршрута “Па землях Храптовіча” рабяты  з вялікім задавальненнем  пабывалі на  былых  гаспадарчых пабудовах ў весцы Шчорсы, убачылі фрагменты ансамбля былога палаца Храптовіча 17-19 стагоддзяў, даведаліся  штат цікавага аб палацава-паркавым ансамблі, бібліятэцы Храптовіча, наведаўшы школьны музей.

Цікава было даведацца, што бібліятэка Храптовіча на той час налічвала 10 тысяч кніг, рэдкіх старажытных манускрыптаў і геаграфічных карт. У розныя часы ў яе архівах працавалі паэты Я.Чачот, У.Сыракомля, астраном Міхаіл Пачабут.

Прывабілі вока   юных  турыстаў і  рыбакоў азёры, якія некалі выкапаў Храптовіч.І сення ў іх водзіцца рыба.

Есць на шчарсоўскай зямлі і  крынічка Радзівіла, якая лічыцца святой. Сотні людзей бываюць тут, вязуць святую ваду ў розныя куткі Беларусі, акрапляюць твар. Лічыцца, што  вада з гэтай крыніцы вылечвае розныя захворванні.

Знакаміты  пецярбургскі акадэмік Дзмітрый  Ліхачоў пісаў, што , калі сядзіба знішчана, гэта месца ўсе роўна  гістарычнае, там нават паветра асаблівае.І гэта сапраўды так.

Гаспадарчыя пабудовы Храптовіча, астанкі палацава-паркавага ансамбля  ў відазмененым выглядзе, але ўсё ж захаваліся. Вельмі б хацелася, каб  мы і нашы нашчадкі ведалі іх  гісторыю, збераглі ,   добраўпарадкавалі  і пры гэтым захавалі дух даўніны.

Так  змястоўна і  з карысцю рабяты правялі гэты дзень.

Ад небяспекі ніхто не застрахаваны

Ва ўсе часы асяроддзе пражывання чалавека было  складаным, паколькі яго чакалі рознага роду небяспекі. Складанасць цяперашняга часу тлумачыцца павелічэннем колькасці тэхнагенных аварый і катастроф, а таксама сацыягеннай небяспекі. Практычна штодзень па радыё або тэлебачанні мы чуем паведамленні аб пажарах, дарожна-транспартных здарэннях, стыхійных бедствах і злачынствах супраць чалавека. Ад небяспек ніхто не застрахаваны, таму кожнаму важна ведаць, як дзейнічаць у той ці іншай надзвычайнай сітуацыі.

Вучні  нашай школы наведалі Цэнтр бяспекі ў Лідзе. Яго дзейнасць арыентавана на навучанне дзяцей асновам бяспекі жыццядзейнасці, правілам аказання першай медыцынскай дапамогі, правілам карыстання калектыўнымі і індывідуальнымі сродкамі абароны; фарміраванне навыкаў бяспечных паводзін з выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій і сучаснага абсталявання. Спосаб узаемадзеяння з дзецьмі – інтэрактыўны.

У ходзе экскурсіі  рабяты наведалі  шэраг памяшканняў з трэнажорамі. Вучыліся паводзіць сябе на дарозе,  на вадаёмах, падчас  пажару, у лесе, дапамагаць ратаваць тых, хто апынуўся ў надзвычайнай сітуацыі. Вучням было прапанавана самім апынуцца ў віртуальным  асяроддзі надзвычайнай сітуацыі, праглядзець відэаролікі. Адпрацоўваліся навыкі карыстання процігазамі, дапамогі пры ўдушшы, пры пажарах. Асабліва адказна  было кожнаму прайсці апошняе памяшканне і выканаць правільныя дзеянні ў  час пажару. Цікавасць да самога працэсу праходжання пэўнага этапу было  заснавана на відовішчных эфектах, непрадказальнасці сцэнарыя і нявызначанасці выніку. У  канцы сустрэчы кожны з  рабят змог праверыць  свае веды, выканаўшы тэставыя заданні.

Самае важнае і каштоўнае ў свеце – дзеці. Навучыць дзяцей жыць без небяспек, канфліктаў і стрэсаў, умацоўваць, захоўваць сваё і шанаваць чужое здароўе, прывіць прынцыпы здаровага ладу жыцця дапаможа, без сумнення, сумесная праца педагагічнага калектыву, сям’і і ўсіх зацікаўленых службаў, што дасць нам у будучыні здаровае пакаленне як фізічна, так і духоўна.

Экскурсия по памятным местам г.Новогрудка

10 ноября ребята 7-11 классов совместили приятное с полезным. Они не только посоревновались на районных соревнованиях по прыжкам "День прыгуна" (и не без результата - в копилке нашей команды 9 дипломов!), но и побывали на экскурсии по памятным местам г.Новогрудка. День прошёл удачно и с пользой.

Экскурсия в  Любчу

16 июня учащиеся начальных классов побывали на  экскурсии в городском посёлке Любча. Ребята посетили Любчанский замок, народный музей, который расположен в здании государственного учреждения образования "Любчанская средняя школа", пофотографировались, отдохнули и вернулись домой, полны ярких впечатлений и эмоций.

Меню

Картинки по запросу Электронная приёмная директора

Счётчик посещений


mod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_counter
mod_vvisit_counterСегодня156
mod_vvisit_counterВчера257
mod_vvisit_counterЗа неделю2019
mod_vvisit_counterПрошлая неделя2086
mod_vvisit_counterЗа месяц4906
mod_vvisit_counterПрошлый месяц10189
mod_vvisit_counterВсего181548

Online (20 minutes ago): 6
Your IP: 54.147.142.16
,
Сейчас

Анкета для учащихся

Как вы чаще всего проводите свободное от учёбы время?
 

Анкета для учащихся

Какой предмет вы хотели бы изучать на углубленном уровне?